37

Минулае вучыць нас як жыць сення

geradot79 12 мая 2022

Минулае вучыць нас як жыць сення

категория: литература

48

Есць старая, як свет, ісціна: мінулае павінна вучыць нас, як жыць сення. I хто гэтага не ўсведамляе, асуджаны на нябыт. Пароль неўміручасці, гарантыя і падмурак будучага — памяць пра мінулае, веданне яго. Галоўны герой рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» Сымон Карызна так усведамляе свой крах і трагедыю: «Няма мінулага ў мяне… разумееш? Будучыня — глупства, а галоўнае — мінулае… Звычайна кажуць іначай, а ў мяне, наадварот, акураттак… Няма на што абаперціся, каб ступіць у будучыню… Няма падставы, які кажуць, будучыні… » «Знішчыць нашы ўсе сляды, каб не ведалі і ўнукі, хто такія іх дзяды» — такі «вір ашукі» ўсіх заваеўнікаў, што ішлі «мілы край наш зваяваць» (Якуб Колас). Любая таталітарная сістэма таксама ставіць на мэце «нашы скарбы апаганіць, душу вынесці на здзек» . I вынішчэнне душы найперш пачынае з вынішчэння памяці народа, з разрыву самых моцных повязяў паміж вякамі і пакаленнямі. «Хто згубіў памяць — згубіў усе» , — папярэджвае нас У. Караткевіч. Даследчыкі сівой мінуўшчыны бачаць свае прызначэнне, паводле слоў Караткевіча, у тым, каб нанава ствараць свой народ, у якога некалі, адбіраючы яго край, разбураючы яго гнезды, адабралі і памяць. Памяць пра мінулае есць памяць пра будучыню. «На гістарычных сюжэтах я стварыў сваю матрыцу будучага… Кожны гістарычны сюжэт — гэта адкрытая размова з сучаснікам» — так пра свае пісьменніцкае крэда сказаў сам У. Караткевіч. Ен «размаўляе» з намі пра многае. Яго кнігі — гэта кнігі не толькі і не столькі пра паўстанні, войны, змаганні, колькі кнігі пра годнасць і гонар, «о подвигах, о доблести, о славе», пра тое, што трэба жыць не прыніжаючы і не прыніжаючыся. Мінулае ў кнігах У. Караткевіча вучыць нас, што гонар і годнасць чалавека ў тым, «каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У гым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, слабых, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў… » . Разам з Алесем Загорскім, героем рамана «Каласы пад сярпом тваім» , і мы ўсведамляем, што есць самае страшнае, «страшней за чуму, вайну, страшней за ўсе на свеце». Гэта — няволя, прыгон, бо яго выявай з'яўляецца рабская псіхалогія, а не толькі галеча і фізічнае вынішчэнне народа. Духоўнае вынішчэнне намнога страшнейшае. Не ўсведамляць гэта — знішчыць будучыню, бо «ў рукі галодных беднякоў будуць аддадзены ворагі ўсіх краін, бо прыніжаны будуць самыя магутныя» . I адданне тое і прыніжэнне заўседы адбываецца з «сякерай пры дрэве» .

пользователи выбрали этот ответ лучшим
Знаете другой ответ?

Есть интересный вопрос? Задайте его нашему сообществу, у нас наверняка найдется ответ!
Делитесь опытом и знаниями, зарабатывайте награды и репутацию, заводите новых интересных друзей!
Задавайте интересные вопросы, давайте качественные ответы и зарабатывайте деньги. Подробнее...